Сілавікі па даносе затрымалі галоўную бухгалтарку мінскай кампаніі
Затрыманая працавала галоўнай бухгалтаркай у Мінску / pixabay.com
Стала вядома пра затрыманне галоўнай бухгалтарки адной з мінскіх кампаній. Жанчыну затрымалі за экстрэмізм, гаворыцца ў канале, набліжаным да сілавікоў. Яна жыве ў Дзяржынску. Сілавікі прыйшлі да яе па даносе — неназваны добразычлівец паведаміў у органы, што жанчына "арганізоўвала пікеты" і агітавала ў падтрымку Святланы Ціханоўскай. На думку даносчыка, "такіх трэба ставіць на месца і пазбаўляць пасадаў".
На відэа сілавікоў жанчына кажа, што рабіў рэпосты з каналаў, якія пазней былі прызнаныя "экстрэмісцкімі". Да пікету яна падышла, з яе слоў, з цікаўнасці — там выступала кандыдатка ў прэзідэнты. Яна таксама паабяцала праявіць "больш пільнасці", прагледзець усе свае сацсеткі на прадмет паведамленняў, якія "хоць неяк маглі скампраметаваць цяперашнюю дзяржаўную палітыку".
Жанчына выхоўвае маленькую дачку.