Сілавікі апублікавалі новае відэа з музыкамі Nizkiz
Гурт Nizkiz / Еўрарадыё
Сілавікі апублікавалі новае відэа з затрыманымі музыкамі гурта Nizkiz. У ім — намёк на крымінальную справу.
Саліста Аляксандра Ільіна прымусілі сказаць, што “цяпер бліжэйшыя 5 гадоў мы будзем спяваць у месцах пазбаўлення волі”.
Пра затрыманне трох музыкаў гурта Nizkiz стала вядома 6 студзеня. Затрыманыя — вакаліст Аляксандр Ільін, басіст Сяргей Кульша і бубнач Зміцер Халяўкін. На мінулым тыдні іх асудзілі па адміністрацыйных артыкулах. У 2020-м артысты падтрымалі масавыя пратэсты.