Што кажуць у ЕС пра змяненне ўзроўня аховы Святланы Ціханоўскай

Святлана Ціханоўская / прэс-служба Ціханоўскай
Еўрапейская служба знешніх сувязяў у курсе сітуацыі пра змяненне ўзроўню аховы Святланы Ціханоўскай у Літве.
"ЕС падтрымлівае кантакт з літоўскімі ўладамі, якія працягваюць прымаць і забяспечваць бяспеку Святланы Ціханоўскай у Літве", — сказала ў каментары Еўрарадыё прадстаўніца ЕС па знешніх справах і палітыцы бяспекі Аніта Гіпер.
Яна запэўніла, што ЕС падтрымлівае беларускія дэмакратычныя сілы, а таксама дыялог з імі праз Кансультацыйную групу, якая арганізуецца двойчы на год, і праз Сустрэчу старэйшых чыноўнікаў.
Узровень аховы Ціханоўскай і яе працоўнага офіса быў зніжаны ў кастрычніку. Цяпер замест Службы аховы кіраўніцтва дзяржавы палітыка будзе ахоўваць Бюро крымінальнай паліцыі Літвы. Яе дом і офіс па-ранейшаму будуць аховаўвацца, але асабістую ахову ў Ціханоўскай забяруць.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.