Што Беларусь набывае ў Германіі і чаго мы можам пазбавіцца

Што Беларусь набывае ў Германіі і чаго мы можам пазбавіцца

6 ліпеня Аляксандр Лукашэнка загадаў забараніць ці абмежаваць імпарт нямецкіх тавараў. Пры гэтым Германія разам з Расіяй і Кітаем уваходзіць у тройку лідараў па імпарце тавараў у Беларусь, піша TUT.by. Летась, напрыклад, наша краіна набыла там прадукцыі на 1,69 мільярдаў долараў. 

Лекі — гэта тое, што Беларусь найбольш актыўна купляе ў Германіі. У мінулым годзе пакупка нямецкіх медпрэпаратаў абышлася нашай краіне ў 103,3 мільёны долараў. Да таго ж, у 2020-м Беларусь купіла 7,4 тысячы нямецкіх рухавікоў, больш за 230 трактароў і больш за 400 аўтамабіляў, 181 уборачную машыну, 600 грузавых прыцэпаў і нават 18 тысяч кг чалавечай і жывёльнай крыві.

Што Беларусь набывае ў Германіі і чаго мы можам пазбавіцца

Калі ўлады сапраўды вырашаць забараніць імпарт нямецкіх тавараў, піша партал, то беларусы гэта адчуюць перш за ўсё па знікненні з продажу лекаў, аўтазапчастак і некаторых прадуктаў харчавання.

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.