Шакаладны патоп у нямецкім горадзе (фота)
Шакаладны патоп адбыўся ў нямецкім горадзе Верль. Шакалад трапіў на вуліцу праз сцены мясцовага кандытарскага прадпрыемства. Як інфармуе Reuters, уцечка склала тону вадкага шакаладу. Ён хутка застыў на асфальце. Ратавальнікам давялося змагацца з шакаладам з дапамогай разнастайных інструментаў, але цалкам ачысціць вуліцу аператыўна не змаглі.
Фота: Reuters