“Шахцёр” і "Тарпеда-БелАЗ" сёння гуляюць у Лізе Еўропы

У чацвер, 9 ліпеня, салігорскі “Шахцёр” і жодзінскае "Тарпеда-БелАЗ" правядуць паўторныя матчы 1-га раўнда кваліфікацыі футбольнай Лігі Еўропы. Гарнякі прымаюць на сваім полі паўночнаірландскі "Гленавон", пачатак у 19.30. Тыдзень таму ў гасцях беларусы святкавалі перамогу з лікам 2:1

"Тарпеда-БелАЗ" згуляе дома з албанскім "Кукесі", пачатак а 19-й гадзіне. На чужым полі каманда Ігара Крывушэнкі прайграла з лікам 0:2.