Сэрвіс "Аплаці" перадумаў браць з вас камісію

Аўтобус у Мінску

Аўтобус у Мінску / "Наша Ніва"

Сэрвіс "Аплаці" вырашыў не браць з вас камісію за продаж білетаў на грамадскі транспарт. Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю параіла гэтага не рабіць.

Сэрвіс планаваў увесці навіны з 22 верасня. Мяркавалася, што набываць білеты праз дадатак "Аплаці" змогуць толькі тыя пасажыры, якія падключылі платную паслугу «Транспарт». Такая паслуга магла б каштаваць 1 рубель у месяц.

Але ў МАРТ сталі звяртацца незадаволеныя кліенты. Міністэрства параіла ТАА "Лайт Вел Організейшн" (уладальнік сэрвісу) не ўводзіць дадатковую плату.

"Гэта звязана з рызыкай парушэння Закона "Аб супрацьдзеянні манапалістычнай дзейнасці і развіцці канкурэнцыі", — гаворыцца ў паведамленні МАРТ.

У міністэрстве падкрэслілі, што папярэджанне носіць прэвентыўны характар і не пагражае ўладальнікам бізнесу прамымі наступствамі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.