Сэрцы на лёдзе, маршы і танцы: як праходзіць 191 дзень пратэстаў у Беларусі

Налепкі на паштовай скрыні ў адным з мінскіх пад'ездаў / "Радыё Свабода"
У 191-ы дзень пасля выбараў беларусы працягнулі выходзіць на вуліцы, каб выказаць сваю нязгоду з рэжымам Лукашэнкі. Па традыцыі падтрымліваюць суайчыннікаў беларусы і неабыякавыя людзі ва ўсім свеце. А ў Дзень Святога Валянціна з'явілася яшчэ і нагода зрабіць прызнанне ў любові і самой краіне, і яе адважным людзям. І вось што атрымалася!

На ранішні шпацыр выйшлі жыхары Хацежына. Жыхары Баранавічаў, Ракава і Жодзіна зладзілі флэшмобы са снегам і сэрцамі. А жыхары мінскіх вуліц Пуліхава і Захарава прыгожа танцавалі.
Наша любімая акцыя — у адным з мінскіх пад'ездаў. Там з'явіліся ўдасканаленыя ўкладышы гумовай жуйкі Love is ... "Разам гайдаць рэжым" — а як інакш?)
Мастачка Вольга Кузьміч намалявала цудоўную паштоўку Маke Belarus па матывах знакамітага Make love, not war.

А ва Уруччы дзяжурыць каля дарогі таксама традыцыйна выйшлі аматары АМАПу. Праўда, іх улюбёнцаў пакуль не відаць.
Акцыю ў падтрымку журналістаў правялі мінскія пенсіянеры.
Не засталіся ў баку і беларусы свету.
Акцыі салідарнасці праходзяць у розных месцах. Пра самыя цікавыя мы абавязкова раскажам.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.