Сцяпана Латыпава перавезлі з лякарні ў СІЗА №1
Палітвязня Сцяпана Латыпава перавезлі з лякарні на вуліцы Сямашкі ў СІЗА №1 ("Валадарка"). Пра гэта піша TUT.by са спасылкай на яго сваякоў.
У СІЗА №1 для Латыпава прынялі перадачу.
1 чэрвеня над Латыпавым пачаўся суд. Падчас яго палітвязень паспрабаваў асадкай перарэзаць сабе горла ў зале суда. Перад гэтым ён паведаміў, што супрацоўнікі ГУБАЗіК пагражалі пачаць крымінальныя справы на яго сваякоў і суседзяў, калі ён не дасць прызнальныя паказанні.
Увечары 1 чэрвеня ў Мінздароўя паведамілі, што Латыпаву зрабілі аперацыю, стан яго ацэньваўся як стабільны, пагрозы жыццю не было. Паведамлялася таксама, што пасля аперацыі Латыпаў быў на апараце штучнай вентыляцыі лёгкіх.