Савецкую радыёглушылку зносяць у Мінску
Вежа-глушылка ў Мінску / t.me/minsk_gl
У цэнтры Мінску зносяць вежу-глушылку. Збудаванне размяшчалася на вуліцы Залатая Горка за Палацам мастацтваў.
Глушылку пабудавалі ў савецкія гады, каб перашкодзіць людзям слухаць замежныя радыёстанцыі. У Мінску былі дзве такія глушылкі.
У 1963 годзе студэнт Беларускага політэхнічнага інстытута Сяргей Ханжанкоў паспрабаваў узарваць вежу на знак пратэсту супраць абмежавання свабоды слова. Яго арыштавалі і асудзілі на 10 гадоў зняволення. Яго ўчынак стаў сімвалам супраціву савецкай цэнзуры.