Салігорскі “Шахцёр” сёння згуляе з брэсцкім “Дынама”

Салігорскі “Шахцёр” сёння згуляе з брэсцкім “Дынама”

22 траўня пачынаецца 9 тур чэмпіянату Беларусі па футболе сярод каманд вышэйшай лігі. У нядзелю пройдуць першыя тры матчы гэтага кола: “Славія” — “Нёман” (пачатак у 17.00), “Дынама” (Мінск) — “Віцебск” (пачатак у 18.00) і “Шахцёр” — “Дынама” (Брэст) (пачатак у 19.00).

Тур расцягнецца на некалькі дзён. У панядзелак згуляюць наступныя пары: “Нафтан” — “Граніт”, “Гарадзея” — “Мінск”, “Слуцк” — “Крумкачы”. У аўторак пройдзе матч “Тарпеда-БелАЗ” — “Белшына”, а матч “Іслач” — БАТЭ перанесены ажно на 7 ліпеня.