Салідарнасць: як беларусы замежжа могуць абараніць дзяцей у Беларусі — эфір

Васіль Плешкуноў і Ганна Федаронак / Еўрарадыё
У 2024 годзе ў Беларусі выявіўся рэкордна нізкі паказчык нараджальнасці: 59 тысяч дзяцей. Такой малой колькасці не было з 1950-х гадоў! Дый стаўленне да дзяцей ў пабудаванай Лукашэнкам сістэме не як да асобаў. І ўсё сведчыць пра тое, што дзеці патрабуюць абароны. І не толькі 1 чэрвеня — у Міжнародны дзень абароны дзяцей.
Чым беларусы замежжа рэальна могуць дапамагчы дзецям беларускіх сем’яў, асабліва калі размова пра дзяцей унутры Беларусі? Якой дапамогі сёння патрабцюь дзеці і чым гэтыя патрэбы адрозніваюцца ад патрэб дзяцей з сем’яў, якія з’ехалі ў вымушаную эміграцыю? Ці толькі дзецям сёння неабходная абарона і дапамога — у якой сітуацыі знаходзяцца пенсіянеры? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць арганізатары акцый у Варшаве — кіраўніца шэлтара для палітуцекачоў, блогерка Ганна Федаронак і прадстаўнік Беларускай асацыяцыі палітвязняў “Да волі” Васіль Плешкуноў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.