Салдат тэрміновай службы ўцёк з палігона да дзяўчыны

Салдат / "Минская правда"
Міністэрства абароны паведамляе аб тым, што салдат тэрміновай службы пакінуў тэрыторыю палігона за рулём грузавога аўтамабіля. Хутчэй за ўсё, ён накіраваўся да сваёй дзяўчыны, якая жыве ў Полацкім раёне.
Быў абвешчаны план "Перахоп". Аўтамабіль, на якім збег салдат, знайшлі на абочыне дарогі. Цяпер праваахоўнікі шукаюць самага хлопца.
Як адзначае Мінабароны, салдат не меў заўваг па службе і характарызаваўся станоўча.
Што яму можа пагражаць за гэтую "самаволку", стане зразумела пазней — пасля расследавання. Самога хлопца пакуль не знайшлі. У тэорыі салдату можа "свяціць" і крымінальны артыкул (артыкул 445 КК РБ) з пакараннем у выглядзе пазбаўлення волі да трох гадоў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.