Сацыёлага Аляксея Ластоўскага звольнілі з Полацкага ўніверсітэта
З Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта звольнілі сацыёлага Аляксея Ластоўскага.
"Ініцыятыва была не мая, паставілі ўмовы, каб і выхаду іншага не было", — каментуе ён у Фэйсбуку. Навукоўца дадае, што ў цяперашніх умовах не спадзяецца знайсці працу ў Беларусі.
Ластоўскі займаецца даследаваннем гістарычнай памяці, палітыкі памяці, нацыянальнай і этнічнай ідэнтычнасці. Ён адзін з арганізатараў Міжнароднага Кангрэсу даследчыкаў Беларусі.