Сабаленка згуляе ў чвэрцьфінале тэніснага турніру ў Адэлаідзе
Арына Сабаленка / reuters.com
Пятая ракетка свету Арына Сабаленка выйшла ў чвэрцьфінал тэніснага турніру ў аўстралійскай Адэлаідзе. У 1/8-й яна абыграла расіянку Людмілу Самсонаву (20-я ў сусветным рэйтынгу) — 7:6(10:8), 7:6(7:3). Наступная саперніца — Маркета Вандроўшава (92) з Чэхіі.