Руслан Салей уключаны ў Залу славы міжнароднай федэрацыі хакея
Афіцыйная цырымонія адбудзецца падчас чэмпіянату свету па хакеі ў Мінску.
Беларускі абаронца Руслан Салей будзе ўключаны ў Залу славы міжнароднай федэрацыі хакея. Разам з ім у спіс трапілі вядомыя ў мінулым гульцы: расіяне Вячаслаў Быкаў, Андрэй Хамутоў, швед Ніклас Ліндстрам і канадзец Сціў Айзерман.
Афіцыйная цырымонія адбудзецца падчас чэмпіянату свету па хакеі ў Мінску (9-25 траўня), інфармуе сайт IIHF.
Нагадаем, Руслан Салей загінуў 7 верасня 2011 года ў авіякатастрофе каля Яраслаўля. Мясцовы “Лакаматыў”, за які выступаў беларус, вылятаў у Мінск на матч супраць “Дынама”. Пры ўзлёце самалёт не набраў патрэбную вышыню і зваліўся на беразе ракі. У выніку авіякатастрофы загінулі ўсе хакеісты, якія былі на борце, а клуб на год спыніў выступы ў КХЛ.
Фота — interfax.by