Рух на МКАД абмяжуюць з-за трэніровак парада войскаў

Рух на МКАД абмяжуюць з-за трэніровак парада войскаў

Рух транспарту на сталічнай МКАД часова абмяжуюць 14 і 16 чэрвеня з-за трэніровак параду войскаў Мінскага гарнізону на аэрадроме Ліпкі. Пра гэта паведамляе прэс-служба ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.

14 чэрвеня рух усіх відаў транспарту будзе паэтапна абмяжоўвацца з 5.30 да 6.30 па маршруце: вуліца Заснавальнікаў — вуліца Скарыны — МКАД (унутранае кальцо) — разварот на развязцы МКАД — вуліца Байкальская — МКАД (знешняе кальцо) — аэрадром “Ліпкі”.

16 чэрвеня з 20.00 да 21.00 рух часткова абмяжуюць па маршруце: аэрадром “Ліпкі” — МКАД (знешняе кальцо) — вуліца Купрэвіча — вуліца Скарыны — вуліца Заснавальнікаў — механізаваны танкавы парк.

У ДАІ таксама ўдакладняюць, што рух будзе аднаўляцца на гэтых участках маршруту па меры праходжання калоны. Усім кіроўцам рэкамендуюць выбіраць шлях у улікам гэтай інфармацыі.