Рубіа: Трамп страчвае цярпенне ў дачыненні да Пуціна

Марко Рубио о Беларуси, Путине и Украине

Марка Рубіа / PAP

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп страчвае цярпенне ў адносінах да Расіі і лічыць, што та наўмысна зацягвае перамовы пра спыненне вайны ва Украіне. Пра гэта заявіў дзяржаўны сакратар ЗША Марка Рубіа ў інтэрв’ю тэлеканалу Fox News.

Паводле слоў Рубіа, нягледзячы на "вельмі добрыя кантакты" з Уладзімірам Пуціным, размовы не прыводзяць да рэальных вынікаў.

— Таму прыйшоў час дзейнічаць. І, думаю, прэзідэнт цалкам выразна даў зразумець: ён страчвае цярпенне. Ён губляе жаданне далей чакаць, пакуль расійскі бок зробіць хаця б нейкія крокі, каб спыніць гэтую вайну, — заявіў Рубіа.

Ён таксама дадаў, што, на думку Трампа, Пуцін весь час вёў перамовы толькі дзеля таго, каб выйграць час.

— Дональд Трамп не трапіць у гэтую пастку, — падкрэсліў дзяржаўны сакратар.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.