Рэспубліканцы бяруць пад кантроль Сенат
 
  Дагэтуль рэспубліканцы кантралявалі толькі ніжнюю палату Кангрэса / Reuters
Рэспубліканцы бяруць пад кантроль Сенат (абнаўляецца траціна месцаў). Яны атрымліваюць 51 месца, а дэмакраты — 42, паведамляе Reuters.
Выбары ў Сенат праходзяць адначасова з прэзідэнцкімі выбарамі, на якіх лідыруе кандыдат ад Рэспубліканскай партыі Дональд Трамп. Дагэтуль у Сенаце большасць была ў дэмакратаў.
Як вядома, рэспубліканцы кантралююць ніжнюю палату Кангрэса ЗША — Палату прадстаўнікоў.
 
     
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
