Уцечка радыёактыўнай вады з АЭС "Фукусіма-1" спынена
Вада, моцна забруджаная радыёактыўнымі ізатопамі, выцякала ў Ціхі акіян праз шчыліну ў падмурку другога энергаблока "Фукусімы-1".
Ўцечка высокарадыёактыўнай вады з аварыйнай АЭС "Фукусіма-1" спынена, абвясціла 6 красавіка кампанія-аператар станцыі TEPCO, паведамляе японскае навінавае агенцтва "Кіода".
Каб закрыць шчыліну, спецыялістам TEPCO прыйшлося запампаваць у пашкоджаны падмурак каля 1,5 тысячы літраў сіліката натрыю, таксама вядомага як "вадкае шкло". Іншы хімікат, назва якога не ўдакладняецца, выкарыстоўваўся для ліквідацыі расколіны з вонкавага боку падмурка.
Для таго, каб вызваліць месца ў сховішчы пад забруджаную ваду, якая выцякае з пашкоджанага другога рэактара, кампанія-аператар станцыі 5 красавіка пачала скід з АЭС у акіян 11,5 тысячы тон вады, што змяшчае радыёактыўныя ізатопы, але ў меншай колькасці. TEPCO і ўлады Японіі запэўніваюць, што скід забруджанай вады са станцыі не прычыніць значнай шкоды экасістэме, паведамляе Лента. Ру