Слонімскія актывісты распаўсюдзілі ўлёткі супраць будаўніцтва АЭС
Такая форма адзначэння ўгодкаў Чарнобыльскай катастрофы была абраная пасля забароны ўладамі пікету.
Улёткі супраць будаўніцтва беларускай атамнай электрастанцыі распаўсюдзілі ў Слоніме актывісты мясцовага згуртавання дэмакратычных сілаў. Яе аўтары распавядаюць пра небяспеку АЭС для людзей і навакольнага асяроддзя, і канстатуюць: "Беларусь другога Чарнобылю проста не вынесе!".
Нагадаем, на 23 красавіка ў Слоніме планавалася правядзенне пікету каля цэнтральнага рынку. На ім планавалася наладзіць збор подпісаў супраць будаўніцтва АЭС. Аднак мясцовыя ўлады заявілі, што пікет у тым месцы праводзіць нельга.