Расійскі Знешэканамбанк прапанаваў удзел у фінансаванні будаўніцтва АЭС

Расійскі Знешэканамбанк прапануе свой удзел у фінансаванні будаўніцтва беларускай АЭС. Пра гэта сёння журналістам паведаміў намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Сяргей Румас, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сёння група Знешэканамбанка выйшла на ўрад Беларусі з пэўнымі прапановамі па фінансаванні шэрагу інвестыцыйных праектаў, пачынаючы ад прапаноў пра магчымы ўдзел у фінансаванні будаўніцтва АЭС расійскімі партнёрамі да праектаў у вобласці сельскай гаспадаркі", - сказаў намеснік прэм'ер-міністра.

Урад Беларусі разглядае гэтыя пытанні і зацікаўлены ў тым, каб у айчынных суб'ектаў гаспадарання было больш магчымасцяў выбару крыніц фінансавання, адзначыў Сяргей Румас.

Ён падкрэсліў: "Пытанні па будаўніцтве АЭС знаходзяцца ў перагаворнай стадыі. Ні па механізме крэдытавання, ні па суме няма вызначаных рашэнняў".

Фота: focus.ua