"Расія нам усунула сваю АЭС"
Так лідэр Руху "За Свабоду" Аляксандр Мілінкевіч ацаніў беларуска-расійскае пагадненне аб будаўніцтве АЭС пад Астраўцом.
Паводле яго слоў, "нават фон для падпісання з Расіяй пагаднення аб будаўніцтве АЭС атрымаўся сімвалічна негатыўным. Маю на ўвазе падзеі ў Японіі. Кажу і як фізік: расійскія тэхналогіі не параўнаць з заходнімі! Пагатоў, прапанаваны нам рэактар нідзе не выпрабаваны".
"Праект АЭС быццам бы меў сабе на мэце паменшыць нашу энэргазалежнасьць ад Масквы. Але павялічвае да крытычнага ўзроўню. Расія нам, як кажуць, усунула сваю АЭС, скарыстаўшыся разрывам стасункаў з Захадам і пагаршэннем эканамічнай сітуацыі", — сказаў Pyx.by Мілінкевіч.