Расія гарантуе Беларусі пастаўку ўрана на працягу ўсёй працы АЭС
Пра гэта на прэс-канферэнцыі ў Мінску 2 сакавіка паведаміў намеснік міністра энергетыкі Міхаіл Міхадзюк
"Кантрактаў (на пастаўку ўрана) яшчэ няма. Але ў праекце міжурадавай дамовы пра будаўніцтва АЭС закладзена, што Расійская Федэрацыя гарантуе пастаўку паліва на перыяд працы АЭС", — сказаў Міхадзюк. Разам з тым ён падкрэсліў, што гэта не выключае іншых пастаўшчыкоў паліва.
Міхадзюк адзначыў, што будаўніцтва атамнай станцыі — адзін з галоўных аспектаў энергетычнай бяспекі, паведамляе БелаПАН.