Пуцін: Беларуская АЭС будзе больш бяспечная за японскія

Узровень абароненасці на беларускай АЭС будзе значна вышэйшы, чым у Японіі. Пра гэта сёння на сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам паведаміў прэм'ер-міністр Расіі Уладзімір Пуцін.

Аднак гэта можна наўпрост адбіцца на кошце яе будаўніцтва. На гэтую тэму сёння выказаўся і дарадца прэзідэнта Літвы Дарус Сямашка, які не выключыў, што трагедыя, якая адбылася ў Японіі, можа ўнесці карэктыроўкі ў планы Літвы па будаўніцтве новай АЭС у Вісагінасе.

"Вядома, будуць абмяркоўвацца дадатковыя меры бяспекі, і гэта, відаць, можа падняць цэны на праекты атамнай энергетыкі", — перадае словы Сямашкі Delfi.

Фота: neman200.ru