Праекты АЭС у Беларусі і Калінінградзе "паспешныя і непразрыстыя"
Такое меркаванне выказаў сёння старшыня парламенцкай камісіі па атамнай энергетыкі ў Сойме Літвы Рокас Жылінскас.
Ён звярнуўся да дэпутатаў Еўрапейскага парламента ад Літвы з просьбай дапамагчы вынесці пытанне будаўніцтва АЭС у Калінінградскай вобласці і Гродзенскай вобласці Беларусі на міжнародны ўзровень.
У сваёй заяве Жылінскас адзначае, што ў яго проста "не застаецца іншага выхаду", акрамя як уздымаць гэту тэму на міжнародным узроўні. "Самотнага голасу Літвы суседзі не чуюць", - лічыць ён.
Па яго меркаванні, атамныя праекты ў Расіі і Беларусі развіваюцца "паспешна і непразрыста". Ён падкрэсліў, што з Літвой па гэтым пытанні ніхто не кансультуецца, што з'яўляецца парушэннем міжнародных канвенцый, перадае ІА REGNUM.