НАТО разгледзіць "пагрозы", што зыходзяць ад Беларускай АЭС
З ініцыятывы дэпутата Сойма Літвы ад лібералаў Пятраса Аўштравічуса гэтае пытанне ўнесенае ў парадак дня Парламенцкай асамблеі НАТО.
Як паведамляе ІА REGNUM, згодна з заявай Аўштравічуса, распаўсюджанай 5 красавіка канцылярыяй Сойма Літвы, у парадак дня ПА НАТО ўнесенае пытанне наконт планаў Расіі пабудаваць Балтыйскую АЭС у Калінінградскай вобласці і Беларускую АЭС у 50 км ад Вільні, у Астраўцы. Гаворка пойдзе пра пагрозы, звязаныя з гэтым будаўніцтвам.
Нагадаем, што Літва актыўна лабіруе ў Брусэлі распрацоўку адмысловага закона, які забараняе краінам ЕС купляць электраэнергію з "небяспечных АЭС". Што праўда, пакуль не ўдакладняецца, хто будзе вызначаць крытэры "небяспечнасці".