Міхаіл Міхадзюк: Адкат ў кошце АЭС — гэта лухта
Намеснік міністра энэргетыкі Беларусі назваў беспадстаўнымі заявы аб рызыцы карупцыі пры будаўніцтве Астравецкай АЭС.
Аб гэтым ён заявіў сёння, каментуючы адпаведныя заявы, размешчаныя ў Інтэрнэце, паведамляе БЕЛТА.
"Нас абвінавачваюць, што ёсць рызыка карупцыі, што ў кошце станцыі закладзены адкат. Гэта поўная лухта, гэта беспадстаўныя заявы асобных персон", — сказаў Міхаіл Міхадзюк.
Намеснік міністра адзначыў, што расійская кампанія "Расатам" распрацавала адмысловую сістэму закупкі абсталявання і іншых матэрыялаў для будаўніцтва АЭС. "Гэтая сістэма празрыстая, пры яе рэалізацыі абавязкова будуць прысутнічаць беларускія спецыялісты", — падкрэсліў ён.