Лукашэнка: “Нам навязваюць сцэнары каляровых рэвалюцый”

"Нам ўзмоцнена і мэтанакіравана навязваюць бессаромныя сцэнары "каляровых" рэвалюцый, напісаныя пад капірку ў сталіцах асобных краін", - заявіў Лукашэнка, адкрываючы ў Мінску ваенны парад з нагоды Дня незалежнасці краіны.