Літва пасылае чарговы "сігнал" з нагоды беларускай АЭС
Падрыхтаваная Беларуссю справаздача аб уздзеянні запланаванай атамнай электрастанцыі на навакольнае асяроддзе нічога не вартая.
Такая афіцыйная пазіцыя Літвы акцэнтуецца ў дакуменце, які быў высланы Беларусі, паведамляе Міністэрства аховы навакольнага асяроддзя Літвы.
"Прасцей кажучы, яшчэ раз пасылаем ясны, недвухсэнсоўны сігнал пра тое, што мы не ўхваляем справаздачу — і разам з ёй планаванае будаўніцтва атамнай электрастанцыі ў 50 км ад Вільні", — сказаў міністр Гедымінас Казлаўскас.
Паводле міністра, Літва працягне актыўна абараняць сваю пазіцыю на міжнароднай арэне, каб беларускі бок улічыў усе "прэтэнзіі і заўвагі", перадае Delfi.