Кіраўнік МЗС Літвы — пра беларускую АЭС: Гэта правакацыя

Аўдронюс Ажубаліс 8 красавіка назваў рашэнне Беларусі будаваць атамную электрастанцыю на пляцоўцы ў 50 км ад Вільні правакацыяй. "Ёсць комплекс захадаў, якія Літва можа ўжыць, каб сітуацыя была празрыстай, каб пляцоўку пад АЭС адсунулі ад мяжы з Літвой, інакш як правакацыяй цяперашняе рашэнне Беларусі мы не можам назваць", — сказаў кіраўнік МЗС Літвы.

Кіраўнік МЗС Беларусі Сяргей Мартынаў у канцы сакавіка абяцаў, што Мінск неўзабаве падасць свой адказ на ноту Літвы па ацэнцы аб уздзеянні на навакольнае асяроддзе АЭС, якую плануюць будаваць у Беларусі, нагадвае Delfi.