Еўропа падтрымала патрабаванні Літвы наконт бяспекі АЭС
Пра гэта прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайтэ заявіла сёння ў Брусэлі, дзе знаходзіцца на паседжанні Савета кіраўнікоў Еўрасаюза.
Як паведамілі ІА REGNUM у прэс-службе прэзідэнта, падчас паседжання кіраўнік Літвы высунула канкрэтныя прапановы, якія Савет Еўропы цалкам падтрымаў.
"На Савеце кіраўнікоў Еўропы мы вырашылі, што надзвычай важна, каб у Еўропе і вакол Еўропы атамная энергетыка была як мага больш бяспечнай. Усе мэты Літвы былі дасягнутыя, Савет кіраўнікоў Еўропы падтрымаў прапановы Літвы, каб у ЕС і за яе межамі на ўсіх АЭС праводзіліся стрэс-тэсты. Таксама было ўхваленае нашае патрабаванне, каб гэтая практыка ўжывалася як да дзейных станцый, гэтак і да тых, што плануюцца", — цытуе словы прэзідэнта Літвы прэс-служба Далі Грыбаўскайтэ.
Савет таксама абавязаў Еўрапейскую камісію падрыхтаваць канцэпцыю, каб гэтыя новыя патрабаванні распаўсюджваліся на суседнія з ЕС краіны, якія плануюць будаваць АЭС.
Нагадаем, што небяспечнымі станцыямі ў Літве загадзя называюць яшчэ не пабудаваную Балтыйскую АЭС у Калінінградскай вобласці і АЭС у Беларусі, будаўніцтва якой Літва патрабуе неадкладна спыніць.