Еўрасаюз павінен спыніць праект АЭС у Беларусі

На думку міністра энергетыкі Літвы Арвідаса Секмокаса, падзеі на АЭС у Японіі нагадалі, што бяспека — адзін з галоўных прыярытэтаў атамнай энэргетыкі.

Як паведамілі ІА REGNUM у міністэрстве энэргетыкі Літвы, Секмокас заявіў, што Расія і Беларусь, ведучы "палітычны праект па будаўніцтве АЭС", ужо цяпер "парушаюць міжнародныя патрабаванні атамнай бяспекі". Ён падкрэсліў, што Літва імкнецца атрымаць ад Расіі і Беларусі "рэальную, а не імітацыю ацэнкі ўздзеяння на навакольнае асяроддзе", якая будзе адпавядаць міжнародным стандартам і канвенцыям.

"Еўрапейскі саюз павінен неадкладна выявіць салідарнасьць, запатрабаваць, каб гэтыя краіны выконвалі ўсе міжнародныя патрабаванні атамнай бяспекі, і спыніць гэтыя праекты, пакуль не з'явіцца упэўненасць у іх бяспецы", — сказаў Секмокас.