Эксперт: З-за беларускай АЭС патрэбен план эвакуацыі Вільні
Вільня трапляе ў зону эвакуацыі ў выпадку магчымай аварыі. Яшчэ да будаўніцтва павінна быць ясна, куды жыхары будуць эвакуяваны ў выпадку распаўсюду радыяцыі.
Кідацца пад колы занадта позна. Таму неабходна зрабіць усё, каб Беларуская АЭС каля літоўскай мяжы была як мага больш бяспечная. І, як бы ні жудасна гэта гучала, неабходна распрацаваць план эвакуацыі Вільні, піша Lietuvos rytas.
"Наша самая вялікая праблема ў тым, што мы думалі, што беларусы толькі пагражаюць пабудаваць новую АЭС на мяжы з Літвой. Зараз гэта цалкам рэальна"- заявіў былы кіраўнік Дзяржаўнай інспекцыі па бяспецы атамнай энергетыкі Саўлюс Кутас.
Прэм'ер-міністр Літвы Андрюс Кубілюс заявіў у аўторак, што падзеі ў Японіі яшчэ раз даказваюць - пры будаўніцтве АЭС неабходна строга выконваць міжнародныя стандарты бяспекі. Аднак у Беларусі і Расіі, дзе спраектаваны АЭС, гэтыя патрабаванні ігнаруюцца.
Кутас лічыць, што Літва не можа выказвацца катэгарычна супраць будаўніцтва беларускай АЭС.
"Ужо занадта позна. Але мы павінны знайсці аргументы, пры дапамозе якіх будзем весці перамовы з суседзямі. Акрамя таго, Вільня трапляе ў зону эвакуацыі ў выпадку магчымай аварыі. Такім чынам, яшчэ да будаўніцтва станцыі павінна быць ясна, куды жыхары горада будуць эвакуяваны ў выпадку распаўсюду радыяцыі" - заявіў Кутас, паведамляе ru.DELFI.lt
фота: Lietuvos rytas.