Беларускую АЭС пабудуюць паводле праекту Санкт-Пецярбургскай АЭС
Яна будзе адпавядаць усім узроўням сусветнай бяспекі. Беларуская АЭС зможа нават вытрымаць падзенне на яе самалёта.
Пра гэта заявіў дырэктар праграм дзяржкарпарацыі "Росатом" Сяргей Баяркін.
Баяркін: "Мы ўпэўнены, што бяспекі шмат не бывае. Калі яны здарацца, неспрыяльныя падзеі (самалёт упадзе, электрычнасць знікне, персанал дапусціць разнастайныя памылкі) станцыя, праз свае праектныя асаблівасці, павінна прывесці рэактар у бяспечны стан і не павінна дапусціць выйсця радыяцыі за межы пляцоўкі".