Беларуская АЭС пачне працаваць у 2017 годзе
Пра такія тэрміны запуску першага энергаблока заявіў сёння першы віцэ-прэзідэнт ЗАТ "Атамбудэкспарта" Аляксандр Дыбаў.
Другі энергаблок беларускай АЭС плануецца запусціць у 2018 годзе. Дыбаў адзначыў, што такі графік уводу ў эксплуатацыю аб'екта бакамі ўжо ўзгоднены.
У той жа час Беларусь і Расія яшчэ не ўзгаднілі суму і ўмовы крэдыту на будаўніцтва АЭС. Беларускі бок настойвае на выдзяленні $9 млрд, расійскі прапануе на $3 млрд меней.
Фота: westki.info