Рэпетытарам ўсё ж дазволяць выкарыстоўваць Zoom для працы з вучнямі

Інтэрнэт, ілюстрацыйнае фота

Інтэрнэт, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

Завяршылася грамадскае абмеркаванне праекта пастановы аб рэгуляванні працы рэпетытараў і дэфектолагаў. Праект выклікаў шмат крытыкі з боку настаўнікаў і рэпетытараў.

У выніку з дакумента выключылі норму, якая патрабавала ад рэпетытараў выкарыстоўваць для заняткаў толькі беларускія анлайн-сэрвісы, адмовіўшыся, напрыклад, ад Zoom і Microsoft Teams, піша pravo.by. Таксама рэпетытарам далі права працаваць з вучнямі ў групах, аднак яны не павінныя перавышаць чатырох чалавек.

Таксама ў дакуменце будзе пункт пра тое, што рэпетытары абавязаныя падаваць выпіску аб адсутнасці ў іх правапарушэнняў або злачынстваў, якія абмяжоўваюць працу з дзецьмі.

Раней Міністэрства адукацыі вырашыла ўскладніць працу рэпетытараў. У праекце пастановы адзначалася, што рэпетытары павінныя прытрымлівацца школьнай праграмы, а таксама выконваць "маральныя і этычныя нормы".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.