Рэкорд: У Мінску за адзін дзень юнакі скралі ў тралейбусах 29 малаткоў

Як інфармуе прэс-служба сталічнай міліцыі, ад дзейнасці "паляўнічых за малаткамі" пацярпелі тралейбусы 7-га і 9-га маршрутаў. Затрымаў зламыснікаў, 16-ці і 17-цігадовага хлопцаў, нарад атрада міліцыі асаблівага прызначэння.

Праваахоўнікі звярнулі ўвагу на юнакоў, якія знаходзіліся на тэрыторыі дэпо электрацягнікоў Мінскага метрапалітэна "Маскоўскае". У аднаго з затрыманых і знайшлі "калекцыю" з 29 малаткоў. Для чаго яны спатрэбіліся хлопцам, пакуль невядома.


Фота — bymedia.net