Рэдакцыю "Новай газеты" эвакуявалі пасля ананімнага тэлефанавання пра бомбу

Рэдакцыю "Новай газеты" эвакуявалі пасля ананімнага тэлефанавання пра бомбу

У Маскве эвакуявалі будынак у Патапаўскім завулку, у якім знаходзіцца рэдакцыя "Новой газеты". Прычынай стала ананімнае тэлефанаванне пра закладзеную бомбу, пішуць журналісты выдання.

На месца здарэння прыбылі супрацоўнікі экстранных службаў і заняліся праверкай будынак.

У Расіі з 10 верасня паступаюць ананімныя паведамленні пра мініраванне грамадскіх месцаў і адміністрацыйных будынкаў у буйных гарадах. Хваля тэлефоннага тэрарызму закранула Маскву, Санкт-Пецярбург, Екацярынбург, Краснадар, Варонеж, Перм ды многія іншыя гарады Расіі. Праўда, ніводная пагроза не пацвердзілася.