Рэчыцкі райвыканкам анансуе стрэлы і выбухі ў горадзе
Падрабязнасці вучэнняў захоўваюць у таямніцы (ілюстрацыйнае фота) / peramoga.by
Рэчыцкі райвыканкам анансуе стрэлы і выбухі ў горадзе. І просіць мясцовых жыхароў "захоўваць спакой".
У паведамленні ўладаў, якое з'явілася ўвечары ў сераду, адзначаецца, што 10 кастрычніка з 6-й да 10-й гадзіны ў Рэчыцы будуць праходзіць "планавыя тактыка-спецыяльныя вучэнні па ахове аб'ектаў". Іх падрабязнасці захоўваюць у таямніцы.
Рэчыцкі райвыканкам піша, што "ніякіх дзеянняў ад насельніцтва не патрабуецца".