Разам з гульцамі стваральнікі Pokemon GO навучаць нейрасетку лепш разумець свет
Pokemon GO / knep.ru
Стваральнікі Pokemon GO скарыстаюцца здымкамі, якія робяць гульцы, каб навучыць нейрасетку лепш разумець свет. На жаль, Беларусь і беларусаў яна будзе разумець дрэнна...
У кампаніі Niantic расказалі, што за восем гадоў існавання гульні трэнеры пакемонаў адсканавалі большасць буйных гарадоў свету. І гэта не проста адзіночныя здымкі славутасцяў, будынкаў і вуліц, а фатаграфіі з розных ракурсаў і з прывязкай да паравіны года.
Гэты датасэт дапаможа штучнаму інтэлекту лепш арыентавацца ў свеце. Напрыклад, ён зможа апераваць не кропкамі на мапе, а рэальнымі аб'ектамі, выгляд якіх напрацягу года змяняецца.
Але ў выпадку з Беларуссю гэта не спрацуе. У нас Pokemon GO недасяжныя з першых дзён паўнамаштабнай агрэсіі Расіі ва Украіне. Таму нашая краіна застанецца чорнай плямай для геапрасторавай мадэлі, якую трэніруе Niantic.