Расійскія вайскоўцы вывозілі беларусак у сэксуальнае рабства
Суд Мінскага раёна разгледзіць крымінальную справу ў адносінах дваіх грамадзян Расіі і аднаго грамадзяніна Беларусі.
Паводле дадзеных праваахоўнікаў, беларус працаваў дырэктарам таварыства з абмежаванай адказнасцю, а расіяне служылі ў расійскай вайсковай частцы. Вясной-летам сёлета яны спрабавалі вывезці з краіны беларусак для сэксуальнай эксплуатацыі. Зламыснікі знайшлі дзвюх жанчын, якія жадалі займацца прастытуцыяй у Расіі. Паводле дамовы, яны мусілі аддаваць "працадаўцам" 50% атрыманых грошай.
Мінчук на аўтамабілі завёз жанчын у Маскоўскую вобласць, каб перадаць расійскім вайскоўцам. Аднак там іх затрымалі праваахоўнікі. Зламыснікам пагражае ад 7 да 10 гадоў пазбаўлення волі, інфармуе БЕЛТА.