Расійскія вайскоўцы тэрмінова эвакуююць свае сем'і з акупаванага Крыма
Расійскія вайскоўцы тэрмінова эвакуююць свае сем'і з акупаванага Крыма і іншых тэрыторый на поўдні Украіны. Таксама ў таямніцы ад сваіх падначаленых яны спрабуюць прадаць сваё жыллё. Пра гэта паведамляе Галоўнае ўпраўленне разведкі Мінабароны Украіны.
Сцвярджаецца, што ёсць даныя пра супрацоўнікаў ФСБ і камандзіраў некаторых расійскіх вайсковых частак. Таксама рыхтуюцца да ўцёкаў і прадстаўнікі акупацыйнай адміністрацыі Крыма. Прычынай іх дзеянняў называюць поспехі ўкраінскіх войскаў на фронце.
У той жа час расійскія акупацыйныя ўлады забаранілі заключэнне здзелак па куплі-продажы жылля, устанавілі абмежаванні на перамяшчэнне па Крымскім мосце. Яны ўсяляк спрабуюць закрыць доступ да інфармацыі пра контрнаступ украінскага войска.