Расійскія вайскоўцы прадалі ўкраінцам за $5 тысяч бронеаўтамабіль "Тыгр"
Бронеаўтамабіль "Тыгр" і Віталь Кім / obozrevatel.com
Расійскія вайскоўцы прадалі ўкраінцам бронеаўтамабіль "Тыгр". Яго паказаў кіраўнік Мікалаеўскай абласной ваеннай адміністрацыі Віталь Кім. Цану здзелкі ён не назваў, але раней расіянам прапаноўвалася за бронеаўтамабіль 5 тысяч долараў.
Кім адзначыў, што дагэтуль "Тыгры" захопліваліся ў баях, цяпер жа яго ўдалося купіць. Бронеаўтамабіль патрабуе рамонту. "Мы ўсё даробім, прывядзем у парадак і адправім у бой", — кажа кіраўнік адміністрацыі.