Расійскія салдаты капалі акопы ў забруджаным месцы каля Чарнобыльскай АЭС
Расійскія вайскоўцы капалі акопы і ўзводзілі фартыфікацыйныя збудаванні ў Рудым лесе — самым забруджаным месцы побач з Чарнобыльскай АЭС. Гэтую інфармацыю пацвярджаюць ва ўкраінскай карпарацыі "Энергаатам". Расіяне маглі атрымаць вялікія дозы радыяцыі.
Таксама ў "Энергаатаме" сцвярджаюць, што расіяне пакідаць Чарнобыльскую АЭС і яе горад-спадарожнік Славуціч — калонамі едуць у бок беларускай мяжы. Такі намер захопнікі ў чацвер агучылі ўкраінскаму персаналу станцыі.
На Чарнобыльскай АЭС расійскія вайскоўцы знаходзіліся з 24 лютага.