Расійскія ракеты нанеслі ўдар па гандлёвым цэнтры ў Краменчугу, ёсць ахвяры
27 чэрвеня расійскія ракеты нанеслі ўдар па гандлёвым цэнтры ў Краменчугу ў Палтаўскай вобласці Украіны. Мясцовыя ўлады заявілі, што ёсць ахвяры. Іх колькасць расце. Вядома пра 18 загінулых і дзясяткі параненых. Будынак цалкам згарэў.
"Расія працягвае спаганяць сваё бяссілле на звычайных грамадзянах, — піша ўкраінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі. — Спадзявацца на адэкватнасць і чалавечнасць з яе боку бескарысна".
Ракеты выпусцілі з далёкіх бамбавікоў Ту-22М3 з Курскай вобласці Расіі.