Расійскім даўжнікам-аліментшчыкам перакрыюць выезд за мяжу праз Беларусь

Расійскім даўжнікам-аліментшчыкам перакрыюць выезд за мяжу праз Беларусь

Расія і Беларусь рыхтуюць пагадненне, паводле якога даўжнікам дзвюх дзяржаў будзе перакрыты выезд у трэція краіны. На сёння адсутнасць пунктаў пропуску на беларуска-расіскай мяжы дазваляе неплацельшчыкам выязджаць праз суседнюю краіну: беларусы трапляюць за мяжу праз Расію, а расіяне — праз Беларусь.

Як паведамляе ria.ru са спасылкай на расійскія СМІ, нагодай для распрацоўкі такога пагаднення стаў зварот сакратара Савета па правах чалавека пры прэзідэнце Расіі Яны Лантратавай да міністра юстыцыі  РФ Аляксандра Канавалава. Праваабаронца ў сваім лісце просіць стварыць адзіны для краіны СНД рэестр неплацельшчыкаў, якім у Расіі часова абмежавалі выезд за мяжу.

У гэты реестр трапяць у асноўным асобы, якія маюць завінавачанасці па аліментах, крэдытах і штрафах. Найбольш паток гэтых даўжнікаў ідзе акурат праз Беларусь.

На сёння рыхтуецца праект пратакола “Аб парадку абмену звесткамі аб грамадзянах Расіі і Беларусі, у дачыненні якіх дзейнічаюць абмежаванні на выезд”. Пасля падпісання дакумента выпадкі выезду даўжнікоў у трэція краіны будуць выключаныя.