Расійскі ўрад абмяркуе міграцыйнае пагадненне з Беларуссю
Прапануецца вызваліць замежнікаў, якія часова ці стала жывуць у двух краінах, ад неабходнасці запаўняць міграцыйныя карты.
У чацвер, 9 ліпеня, расійскі ўрад разгледзіць унясенне зменаў у пагадненне паміж Беларуссю і Расіяй ад кастрычніка 2004-га, якія датычаць выкарыстання міграцыйнай карты адзінага ўзору. Як інфармуе РІА "Новости", прапануецца вызваліць замежнікаў, якія часова ці стала жывуць у Беларусі і Расіі (а таксама чальцоў экіпажаў суднаў, якія заходзяць у рачныя і марскія парты), ад неабходнасці запаўняць міграцыйныя карты пры ўездзе і прад'яўляць іх пры выездзе.
Беларускі бок прапануе вызваліць ад атрымання міграцыйных картаў тых замежнікаў, якія часова знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі.
Радыё Свабода дадае, што ўрад Расіі сёння збіраецца разгледзець пытанне аб выдачы Беларусі крэдыту на рэфінансаванне ранейшых пазыкаў.
Фота: Fotolia