Расійскі прэм’ер: Трэба ўводзіць адзіную беларуска-расійскую візу

Прэм’ер-міністр Расіі Дзмітрый Мядзведзеў выказаўся пра ўвядзенне адзінай візы Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі. Такую заяву ён зрабіў на пашыраным пасяджэнні саюзнага Саўміна, перадае ria.ru.
“Важна крок за крокам прасоўвацца ў бок увядзення адзінай візы Саюзнай дзяржавы. Я лічу, што мы цалкам можам на гэта пайсці”, — сказаў Мядзведзеў.
Нагадаем, што сёння ў Маскве на сустрэчы ўрадаў дзвюх краінаў было прынятае рашэнне даць Беларусі адтэрміноўку да 2016 года па дзеючых расійскіх крэдытах.
Фота: REUTERS