Расіяне зноў абстралялі цэнтр Харкава — вядома пра пяцярых загінулых
Харкаў абстрэльваюць амаль штодня / @ihor_terekhov
Харкаў зноў пад артылерыйскім абстрэлам. У цэнтр горада прыляцела восем снарадаў.
"Даволі вялікі квадрат. Пакуль ведаем пра пажар у адным з самых любімых месцаў адпачынку харкаўцаў. Прыляцела і да яшчэ аднаго месца адпачынку — выбітыя вокны ў вакольных дамах", — расказвае мэр горада Ігар Церахаў. Пазней ён удакладніў, што адзін са снарадаў упаў побач з жылым пяціпавярховікам, іншы трапіў у дашкольную навучальную ўстанову — "усё ў цэнтры горада".
Ужо вядома пра пяцярых загінулых. Сем чалавек параненыя.